Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет каля рэстарацыі ў Курапатах: пратаколы, «цялесныя пашкоджаньні», заява ў ДАІ. ВІДЭА

абноўлена

Абаронцы Курапатаў і агрэсыўны наведнік забаўляльнага коплексу, дзе мае адкрыцца рэстарацыя «Поедем поедим»
Абаронцы Курапатаў і агрэсыўны наведнік забаўляльнага коплексу, дзе мае адкрыцца рэстарацыя «Поедем поедим»

5 чэрвеня рэстарацыя «Паедзем паядзім» каля мэмырыялу Курапаты на тэрыторыі комплексу, што раней атрымаў назву «Бульбаш-хол», не адкрылася. Актывісты пікетавалі вароты ў комплекс, не прапускаючы туды аўтамабілі. Вынікам сёньняшняга пікетаваньня стала складаньне сама меней трох адміністрацыйных пратаколаў і напісаньне грамадзянамі дзьвюх заяваў — прычым сустрэчных — аб нанясеньні цялесных пашкоджаньняў.

Як мяркуе сустаршыня БХД Павал Севярынец, сама меней два пратаколы былі складзеныя на ўдзельнікаў акцыі за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве каля ўезду на тэрыторыю рэстарацыі «Паедзем паядзім».

«Мне дакладна сказалі, што на мяне складзены пратакол. Яшчэ адзін, мяркую, склалі на Вольгу Мікалайчык за надпіс на дарозе „Кабак на костках. Паядзім?“ У яе капітан міліцыі спрабаваў узяць наконт гэтага надпісу тлумачэньні, яна адмовілася, але відаць што справа таксама скончыцца выклікам у суд», — сказаў Свабодзе Павал Севярынец.

Севярынец адказаў Астаповічу пра Курапаты: «Як можна апраўдваць беззаконьне ў Курапатах?»

Блогер Пальчыс пра абарону Курапатаў: Варта пераходзіць да «больш культурнай барацьбы»

Пацярпелы ад наезду — Леанід Кулакоў

Яшчэ адзін пратакол — аб парушэньні правілаў дарожнага руху — быў складзены паводле заявы актывіста Леаніда Кулакова на кіроўцу белага «Опэля». Гэты аўтамабіль каля 16 гадзіны наехаў на групу пікетоўцаў, пры гэтым Леанід Кулакоў ад удару бампэрам па нагах паваліўся на зямлю. Кіроўца «Опэля» адмовіўся назваць сваё імя журналістам. Леанід Кулакоў будзе дамагацца пакараньня кіроўцы паводле закону.З свайго аўтамабіля кіроўца дастаў будаўнічыя інструмэнты і зь імі прайшоў на тэрыторыю рэстарацыі. Ён казаў журналістам, што не разумее па-беларуску, а на пытаньне, чаму ён наехаў на людзей, адказаў: «Дзе вы тут бачыце людзей?».

Таксама адзін з аўтамабіляў, што завозіў нешта на тэрыторыю рэстарацыі, наехаў на нагу Паўлу Севярынцу . Кіроўца на пытаньне Севярынца аб тым, ці ведае ён, што прыехаў у Курапаты, адказаў: «Мне ўсё роўна».

Аўтамабіль, які наехаў на нагу Паўлу Севярынцу
Аўтамабіль, які наехаў на нагу Паўлу Севярынцу

«Гэтая дамачка ўкусіла мяне за руку»

Яшчэ адна сутычка адбылася з кіроўцам «Доджа» Алегам Задарожным. Ён спрабаваў праехаць на тэрыторыю рэстарана, паводле ягоных словаў, «каб паесьці», але пікетоўцы заблякавалі дарогу. Алег Задарожны абурыўся дзеяньнямі актывістаў. Ён заявіў, што ў Курапатах людзі расстраляныя не супрацоўнікамі НКВД, а немцамі і палякамі, на што, у сваю чаргу, абурыліся пікетоўцы.

Пасьля спрэчкі абодва бакі пачалі паводзіць сябе больш рашуча: у выніку ў Алега Задарожнага ўкус на руцэ, а ў актывісткі Натальлі Гарачкі на кісьці рукі гематома. Са словамі «Гэтая дамачка мяне ўкусіла»

Задарожны выклікаў міліцыю і напісаў на Натальлю Гарачку заяву. Натальля сказала, што абаранялася, а першым на яе напаў «гэты мужчына», і прадэманстравала міліцыянтам гематому. Натальля Гарачка таксама напісала на Алега Задарожнага сустрэчную заяву аб нанясеньні цялесных пашкоджаньняў.

На пытаньні журналістаў, ці не служыў Алег Задарожны ў войску ці ў міліцыі, той адказаў: «Мы ўсе служылі», але больш пра сябе інфармацыі ня даў.

Сёвярынец абвесьціў «паэтычную абарону Курапатаў»

Сузаснавальнік БХД Павал Севярнец сказаў, што 6 чэрвеня актывісты будуць праводзіць акцыю «Паэтычная абарона Курапатаў», на якую заклікаў запрашаць паэтаў, якія маюць творы на курапацкую тэму.

«Яны сёньня засталіся без адкрыцьця, без кліентаў. Некалькі чалавек нам удалося тут завярнуць. Калі абарона будзе трываць пару дзён, яны зразумеюць, што збарнкрутуюць», — заявіў Севярынец.

Як каля месца масавых расстрэлаў зьявіўся рэстаран

Адміністрацыя рэстарацыі «Поедем поедим»: «Мы абавязкова адкрыемся»

Экспэрты: «Ахоўны статус» не бароніць Курапаты, яго трэба зьмяніць на сакральны

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG