Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швайцарскія банкі заблякавалі 1 млрд даляраў на рахунках расейскага алігарха Вексельберга


Віктар Вексельберг
Віктар Вексельберг

Швайцарскія банкі, каб пазьбегнуць санкцый з боку ЗША, заблякавалі больш за мільярд даляраў на асабістых рахунках расейскага алігарха Віктара Вексельберга. Пра гэта са спасылкай на крыніцы ў «Рэнове» — групе кампаній мільярдэра — паведамляе Forbes.

Вексельберг знаходзіцца пад санкцыямі ЗША праз падазрэньне ў дачыненьні да ўмяшаньня ў амэрыканскія выбары ў 2016 годзе. У траўні паведамлялася, што ў рамках расьсьледаваньня гэтай справы Вексельберга ў Нью-Ёрку дапыталі супрацоўнікі Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў ЗША.

Расьсьледаваньнем умяшаньня Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША кіруе спэцпракурор ЗША Робэрт Мюлер.

Раней спэцслужбы ЗША прыйшлі да высновы, што Расея ўмешвалася ў прэзыдэнцкія выбары ў 2016 годзе, каб дапамагчы прэзыдэнту Дональду Трампу перамагчы. Умяшаньне, у прыватнасьці, заключалася ва ўзломе і публікацыі электроннай перапіскі, якая паставіла кандыдата ад дэмакратаў Гілары Клінтан у няёмкае становішча, а таксама ў прапагандзе ў сацыяльных сетках.

Масква адмаўляе якое-кольвек умяшаньне ў амэрыканскія выбары 2016 году з мэтай дапамагчы перамозе рэспубліканца Трампа. Спэцпракурор Мюлер імкнецца высьветліць, ці былі пры гэтым учыненыя злачынствы.

У красавіку прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі ў Сэнаце ЗША запатрабавалі ад найбуйнейшых міжнародных банкаў даць інфармацыю пра рахункі, што належаць расейцам, якія фігуруюць у так званым «крамлёўскім дакладзе» — сьпісе набліжаных прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG