Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве застрэлілі вядомага расейскага журналіста Аркадзя Бабчанку

абноўлена

Абноўлена а 17:30 30 траўня: Аркадзь Бабчанка жывы. Паводле Службы бясьпекі Ўкраіны, замах на забойства быў інсцэніроўкай.

У расейскага журналіста Аркадзя Бабчанку стралялі. Першым пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў журналіст Айдэр Муждабаеў. Аднак пазьней стала вядома, што Бабчанка памёр у карэце хуткай дапамогі.

У апошні час Аркадзь Бабчанка працаваў вядоўцам на крымскататарскім тэлеканале ATR у Кіеве.

Прадстаўнік Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Яраслаў Тракала паведаміў Громадському, што ў «вядоўцу аднаго з тэлеканалаў стралялі ў яго доме і ён памёр у карэце хуткай».

«Надзвычайнае здарэньне адбылося ў Дняпроўскім раёне. Жонка была ў ванным пакоі. Яна пачула гукі, выйшла і ўбачыла мужчыну ў крыві. Выклікала хуткую, яго забралі, ён памёр у карэце хуткай. На месцы працуе сьледча-апэратыўная група, кіраўніцтва высьвятляе абставіны», — распавёў Тракала.

Назваць прозьвішча забітага ён адмовіўся. Паводле папярэдняй інфармацыі паліцыі, забойца страляў у сьпіну.

Украінская паліцыя каля дома, дзе забілі Аркадзя Бабчанку
Украінская паліцыя каля дома, дзе забілі Аркадзя Бабчанку

Кіраўнік паліцыі Кіева Андрэй Крышчанка кажа, што асноўная вэрсія — прафэсійная дзейнасьць.

«Але пакуль мы вывучаем месца злачынства, будзем аналізаваць усю сабраную інфармацыю і пазьней рабіць высновы. Але першае, што вынікае, — гэта ягоная прафэсійная дзейнасьць».

Ён дадаў, што з жонкаю, якая знайшла параненага мужа ў кватэры, цяпер працуюць псыхолягі, і яна пакуль ня можа даваць сьведчаньні.

Украінская паліцыя каля дома, дзе забілі Аркадзя Бабчанку
Украінская паліцыя каля дома, дзе забілі Аркадзя Бабчанку

Паліцыя адкрыла крымінальную справу паводле факту наўмыснага забойства. Дапытваюць сьведкаў.

Жывы эфір каналу «112 Україна» ​

​Сябар Аркадзя Бабчанкі, расейскі апазыцыянэр Канстанцін Баравы ў эфіры тэлеканалу «112 Україна» на пытаньне, ці забойства Бабчанкі — гэта сьлед расейскіх спэцслужбаў, адказаў:

«Ані сэкунды ў гэтым не сумняюся, гэта іхная тыповая тэхналёгія змагацца з апанэнтамі».

Айдэр Муждабаеў распавёў, што ніякіх пагрозаў Аркадзь Бабчанка не атрымліваў апошнім часам.

«У яго не было ворагаў ва Ўкраіне. Расея — сапраўдная тэрарыстычная арганізацыя, якая забівае нязручных ёй людзей. Іншых вэрсіяў быць ня можа».

Апошнюю публікацыю на сваёй старонцы ў Фэйсбуку расейскі журналіст зрабіў сёньня ранкам.

***

Аркадзь Бабчанка: Гэтая вайна будзе апошняй у гісторыі Расеі

Летась Аркадзь Бабчанка пакінуў Расею. У сьнежні 2016 году ён адмовіўся выказваць спачуваньні родным і блізкім загінулых пры крушэньні самалёта Ту-154 Міністэрства абароны Расеі над Чорным морам. Ён патлумачыў гэта тым, што ахвяры авіякатастрофы, якія накіроўваліся ў Сырыю, як выказаўся журналіст, «сьпявалі і скакалі ў падтрымку» расейскіх уладаў.

Пасьля гэтага калюмніст «Комсомольской правды» Анатолій Жыхараў заклікаў узбудзіць крымінальную справу супраць Бабчанкі, а дэпутат Думы Расеі Віталій Мілонаў прыгразіў журналісту пазбаўленьнем грамадзянства.

Амаль два гады расьсьледаваньня забойства Шарамета: ні падазраваных, ні доказаў, ні зачэпак

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG