Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча прапанавала ЗША ўкласьці $2 млрд у амэрыканскую базу. Ані польскі МЗС, ані прэзыдэнт пра гэта ня ведалі


Міністэрства абароны Польшча прапанавала Злучаным Штатам разьмясьціць на тэрыторыі краіны на пастаяннай аснове бранятанкавую дывізію. На стварэньне амэрыканскай ваеннай базы Варшава гатовая вылучыць да 2-х мільярдаў даляраў. Гэта вынікае з дакумэнта, які апублікаваў польскі партал onet.pl.

У ваенным ведамстве Польшчы сапраўднасьць дакумэнта пад назвай «Прапанова аб пастаяннай прысутнасьці ЗША ў Польшчы» пацьвердзілі. У дакумэнце гаворыцца, што галоўная мэта прапановы — «стрымліваньне ўзмоцненай і небясьпечнай пазыцыі Расеі, якая пагражае Эўропе». Паведамляецца, што база можа разьмясьціцца ў так званым «Сувальскім калідоры», які злучае Польшчу з краінамі Балтыі.

Апазыцыя гэты зварот з адчувальнымі дадзенымі пра інфраструктуру рэзка раскрытыкавала, заявіўшы аб «непрафэсіяналізьме» аўтараў дакумэнта. Публікацыю прапановаў сустрэла і крытыка ўнутры ўраду. Дакумэнт ня быў кансультаваны ані з МЗС, ані з прэзыдэнцкім Бюро Нацыянальнай Бясьпекі. Адзін з польскіх чыноўнікаў сказаў назваў у інтэрвію гэты дакумэнт у інтэрвію onet.pl «вялікай памылкай». Вядома, што дакумэнт быў падрыхтаваны яшчэ ў часы, калі міністрам абароны Польшчы быў Антоні Мацярэвіч, якога адправілі ў адстаўку.

Сьцьвярджаецца, што дакумэнт быў перададзены па афіцыйных каналах амэрыканскай адміністрацыі і амэрыканскім дасьледчым цэнтрам. Рэакцыі Вашынгтона пакуль няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG