Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстралія і Нідэрлянды афіцыйна абвінавацілі Расею ў крушэньні MH17


Улады Аўстраліі і Нідэрляндаў афіцыйна абвінавацілі Расею ў крушэньні малазійскага Боінга MH17 над Данбаса. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

У заяве на сайце ўрада Нідэрляндаў адзначаецца, што Масква адказная за разьмяшчэньне на падкантрольнай сэпаратыстам тэрыторыі зэнітна-ракетнага комплексу «Бук», зь якога быў зьбіты ляйнэр.

«Мы заклікаем Расею ўзяць на сябе адказнасьць і ў поўнай меры супрацоўнічаць з працэсам устанаўленьня ісьціны і дасягненьні справядлівасьці для ахвяр палёту MH17 і іх блізкіх сваякоў», — сказаў міністар замежных справаў Нідэрляндаў Стэф Блок.

Напярэдадні, у чацьвер, на прэс-канфэрэнцыі ў Нідэрланадах ў чацьвер прадстаўнікі Міжнароднай сьледчай групы (JIT) заявілі, што валодаюць доказамі таго, што «Боінг» быў зьбіты з устаноўкі «Бук», прыпісанай да 53-й зэнітна-ракетнай брыгады расейскіх узброеных сілаў.

Як ужо было ўстаноўлена раней, «Бук» быў перапраўлены на тэрыторыю Ўкраіны, кантраляваную прарасейскімі сэпаратыстамі, з Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG