Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША памёр пісьменьнік, уладальнік Пулітцэраўскай прэміі Філіп Рот


У ЗША ва ўзросьце 85 гадоў памёр пісьменьнік, ляўрэат Пулітцэраўскай прэміі Філіп Рот. Пра гэта паведамляе The New York Times. Рот памёр у шпіталі Мангэтэна ад сардэчнай недастатковасьці.

Філіп Рот — аўтар больш як 20 кніг, сярод якіх — «Змова супраць Амэрыкі», «Выпадак краўца», «Іншае жыцьцё». Яго першы зборнік апавяданьняў «Бывай, Каламбус» быў апублікаваны ў 1959 годзе. У 1998 годзе пісьменьнік быў уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй за раман «Амэрыканская пастараль». Апошняй кнігай пісьменьніка стаў раман «Немязіда», напісаны ў 2010 годзе. Па восем з яго твораў былі зьняты мастацкія фільмы.

Рот быў прэтэндэнтам на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры, аднак не атрымаў яе.

У 2012 годзе Рот абвясьціў аб завяршэньні пісьменьніцкай кар’еры. У інтэрвію францускаму часопісу «Les Inrocks» Рот, якому было 79 гадоў, заявіў, што страціў натхненьне і ня напіша больш ні адной кнігі.

Філіп Рот нарадзіўся ў Ньюарку (штат Нью-Джэрсі) ў 1933 годзе ў сямʼі імігрантаў, габрэяў з Галіцыі. У 1954 годзе скончыў Бакнэлскі ўнівэрсытэт. На працягу трох гадоў Рот выкладаў літаратуру ў Чыкагскім унівэрсытэце і займаўся рэцэнзаваньнем кінафільмаў і тэлепраграм.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG