Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы пабудуюць паганскую сьвятыню. Першую за тысячу гадоў


Польскія паганцы з арганізацыі Watra пачынаюць будаўніцтва ўласнай сьвятыні. Месца рэлігійнага культу радзімаверцаў на рацэ Одры пад Уроцлавам стане першай афіцыйнай паганскай сьвятыняй у Польшчы за тысячу гадоў.

Сьвятыню плошчаю ў 150 кв мэтраў пабудуюць у мясцовасьці Кавалі. Гэта будзе невялікі драўляны будынак стылізаваны пад сьвятыню старадаўніх славян.

«У Польшчы жывуць ня толькі хрысьціяне, але і радзімверцы. Гэта робіцца для іх. У Беларусі ж таксама жывуць ня толькі праваслаўныя ці каталікі, але і паганцы. Там таксама адзначаюцца сьвяты крывічоў», — распавёў Свабодзе кіраўнік фонду Рафал Мэрскі.

Фонд Watra зьбірае сродкі на будаўніцтва праз інтэрнэт. Будынак будзе ня толькі месцам культу. Там таксама разьмесьціцца Цэнтар славянскай культуры, дзе можна будзе пабачыць, як жылі старадаўнія славяне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG