22 траўня на заводзе «Алкід» у вёсцы Каралёў Стан пад Менскам адбыўся выбух. Пацярпелі 4 чалавекі, якія цяпер знаходзяцца ў шпіталі з апёкамі і траўмамі рознай ступені цяжкасьці.
На месцы здарэньня працуюць сьледчыя. Як паведамляе Міністэрства па надзвычайных сытуацыях, выбух, які стаў прычынай пажару, здарыўся ў будынку плошчай 2400 квадратных мэтраў, дзе вырабляецца бітумная гідраізаляцыя.
Завод заснаваны ў 1992 годзе і вырабляе лякі, фарбы, дахавыя матэрыялы.
Менскі раённы аддзел Сьледчага камітэта распачаў крымінальную справу па факце парушэньня правілаў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны, правілаў бясьпекі выбухованебясьпечных работ, што пацягнула па неасьцярожнасьці прычыненьне цялесных пашкоджаньняў (ч. 2 арт. 302 КК).