Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асілак Піліп Беспамылковы ў песьні злосна патлумачыў, чаму «Беларусь, а не Белоруссия». ВІДЭА


Кадр з кліпу «Беларусь»
Кадр з кліпу «Беларусь»

Беларускі асілак, удзельнік спаборніцтваў «Жалезны чалавек» і былы футбаліст Юры Юрчанка, які сьпявае пад псэўданімам Піліп Беспамылковы, апублікаваў чарговы кліп — на песьню пад простай назвай «Беларусь».

У кліпе Піліп Беспамылковы гвалтоўна прымушае называць краіну правільна, пагражае: «Калі нас раззлаваць, зачапіць за жывое, мы ня будзем трываць — нанясём нажавое» (з радком дзяржаўнага гімну «Мы, беларусы, мірныя людзі» ён пагаджаецца толькі часткова). Паводле сюжэту, ён выкрадае дзяўчат-тэлевядоўцаў, зьвязвае, даводзіць ім свой пункт гледжаньня, але ўрэшце заміраецца з выкрадзенымі і дэманструе ім беларускія пэйзажы.

Гэта ўжо чацьвёрты кліп выканаўцы. Ён пачынаў з жартаўлівай песьні пра любоў да бульбы, затым прасьпяваў заклік «спальваць тлушч», пасьля ў песьні расказаў, што беларускай мовы «так мала, быццам на яе існуе забарона».

Пытаньне пра «Беларусь ці Белоруссия» тычыцца расейскай мовы: нягледзячы на афіцыйную назву дзяржавы на расейскай мове «Республика Беларусь» і рэкамэндацыю расейскага прэзыдэнта карыстацца менавіта ёй, у Расеі працягваюць савецкую традыцыю і называюць краіну «Белоруссия» — рэкамэндацыю сьвядома парушае нават цяперашні міністар замежных справаў Лаўроў.

Беларусь і Белоруссия: канфлікт назваў і ідэнтычнасьцяў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:35:40 0:00

Усё радзей няправільная назва сустракаецца ў ангельскай мове — некалі англамоўныя называлі краіну Byelorussia (праз гэта нацыянальны інтэрнэт-дамэн краіны — .by), цяпер толькі Belarus. Але застаецца нямала краінаў, якія маюць для Беларусі назвы, не сугучныя зь беларускай: Вітрюслянд, Лефкоросія ды Фэгэроросорсаг… Беларускія чыноўнікі часам змагаюцца з назвамі, якія «спалучаюць» краіну з Расеяй: так, амбасадар у Кітаі Кірыла Руды вучыў, што па-кітайску правільна пісаць назву краіны як 白罗斯, а не 白俄罗斯.

Расейцы цяпер нярэдка жартуюць пра нелюбоў беларусаў да назвы «Белоруссия»: маўляў, калі трапіць у бяду ў глухім лесе, дастаткова крыкнуць гэтае слова, каб прыбег беларус і выправіў моўную памылку, а заадно ўратаваў. Таксама праз гэтае слова можна выяўляць шпіёнаў:

Error rendering VK.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG