Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд арыштаваў галоўнага рэдактара «РИА Новости Украина» за дзяржаўную здраду


Гарадзкі суд Хэрсону арыштаваў на два месяцы галоўнага рэдактара «РИА Новости Украина» Кірыла Вышынскага, перадае ТАСС. Яго абвінавачваюць паводле артыкулу 111 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны — дзяржаўная здрада.

Вышынскага затрымалі ў аўторак, 15 траўня. Служба бясьпекі Ўкраіны правяла ператрусы ў кіеўскім офісе агенцтва. Паводле вэрсіі сьледзтва, падкантрольныя Расеі мэдыяструктуры «выкарыстоўваліся краінай-агрэсарам у рамках гібрыднай інфармацыйнай вайны супраць Украіны».

Паводле намесьніка кіраўніка СБУ Віктара Кананенкі, ператрусы праводзіліся па пяці адрасах, сярод якіх офіс і жытло супрацоўнікаў «РИА Новости Украина».

«Устаноўлена, што ўвесну 2014 году Вышынскі атрымаў заданьне паехаць у Крым для правядзеньня падрыўных інфармацыйных акцыяў. Менавіта ён і падкантрольныя яму журналісты рыхтавалі там матэрыялы, якія апраўдвалі анэксію Крыму Расеяй», — сказаў Кананенка.

Менавіта за гэтую дзейнасьць, па словах намесьніка кіраўніка СБУ, Вышынскі ўзнагароджаны мэдалём «За вяртаньне Крыму». Паводле Кананенкі, штомесяц Вышынскі атрымліваў на гэтую дзейнасьць 53 тысячы эўра. Сродкі паступалі з Расеі ў Сэрбію, а адтуль ва Ўкраіну, дзе разьмяркоўваліся Вышынскім.

У СБУ дадалі, што ў дачыненьні да Вышынскага ішла распрацоўка спэцслужбаў як у дачыненьні да ўкраінскага грамадзяніна, але падчас правядзеньня ператрусаў у яго знайшлі пашпарт грамадзяніна РФ, а таксама расейскія дзяржаўныя ўзнагароды.

У Кіеве ператрусы ў інфармацыйным агенцтве «РИА-Новости». Затрыманы яго кіраўнік

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG