Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША пачалі расьсьледаваньне дзейнасьці Cambridge Analytica


Міністэрства юстыцыі ЗША і ФБР апытваюць былых супрацоўнікаў кампаніі Cambridge Analytica і банкаў, якія былі зьвязаны з ёй. Пра гэта паведамляе амэрыканскае выданьне The New York Times са спасылкай на свае крыніцы.

Суразмоўцы газэты адзначаюць, што расьсьледаваньне толькі пачалося. Сьледчыя вывучаюць дзейнасьць кампаніі. Cambridge Analytica, Міністэрства юстыцыі і ФБР ад камэнтароў адмовіліся.

У пачатку сакавіка высьветлілася, што брытанская кампанія Cambridge Analytica зьбірала дадзеныя карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Facebook, каб выкарыстоўваць іх у палітычнай рэкляме ў розных краінах. Паводле апошніх дадзеных, кампанія магла атрымаць доступ да інфармацыі 87 мільёнаў карыстальнікаў сацыяльных сетак.

Заснавальнік і генэральны дырэктар Facebook Марк Цукербэрг ўзяў на сябе адказнасьць за уцечку дадзеных і за тое, што сацыяльнае сетка магла выкарыстоўвацца для распаўсюду фальшывых навінаў і распальваньня нянавісьці, у тым ліку падчас палітычных кампаній. Паводле дадзеных расьсьледаваньня, якое праводзіцца ў ЗША, менавіта Facebook выкарыстоўвалі расейскія «інтэрнэт-тролі» перад выбарамі прэзыдэнта ЗША, каб умяшацца ў хаду кампаніі. 2 траўня Cambridge Analytica абвясьціла, што спыняе працу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG