Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook прыпыніў працу 200 аплікацый


Сацыяльная сетка Facebook прыпыніла працу прыблізна 200 аплікацый у сувязі з доступам да асабістых дадзеных карыстальнікаў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным на сайце Facebook.

Прадстаўнікі Facebook адзначаюць, што калі аплікацыі злоўжывалі асабістай інфармацыяй карыстальнікаў, то яны будуць цалкам заблякаваныя.

У пачатку сакавіка высьветлілася, што брытанская кампанія Cambridge Analytica зьбірала дадзеныя карыстальнікаў Facebook, каб выкарыстоўваць іх у палітычнай рэкляме ў розных краінах. Паводле апошніх дадзеных, кампанія магла атрымаць доступ да інфармацыі 87 мільёнаў карыстальнікаў сацыяльных сетак.

Заснавальнік і генэральны дырэктар Facebook Марк Цукербэрг узяў на сябе адказнасьць за выцек дадзеных і за тое, што сацыяльную сетку маглі выкарыстоўваць для распаўсюду фальшывых навінаў і распальваньня нянавісьці, у тым ліку падчас палітычных кампаній. Паводле дадзеных расьсьледаваньня, якое праводзіцца ў ЗША, менавіта Facebook выкарыстоўвалі расейскія «інтэрнэт-тролі» перад выбарамі прэзыдэнта ЗША, каб умяшацца ў хаду кампаніі. 2 мая Cambridge Analytica абвясьціла аб спыненьні працы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG