У выніку аварыі загінуў 13-гадовы хлопчык, яшчэ шасьцёра дастаўлены ў Камянецкую цэнтральную раённую бальніцу.
Пра гэта паведаміла БелТА прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Беларусі Юлія Барадун.
«З іх адно дзіця знаходзіцца ў цяжкім стане і падлучана да апарата штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Ступені цяжкасьці ў дзяцей розныя — ёсьць пераломы, вывіхі, у большасьці чэрапна-мазгавыя траўмы», — сказала Юлія Барадун.
Паводле прадстаўніцы Міністэрства аховы здароўя, будзе вырашацца пытаньне аб пераводзе пацярпелых дзяцей у Берасьцейскую абласную лякарню.
Міністар аховы здароўя Валеры Малашка ўзяў сытуацыю пад асабісты кантроль.
Мікрааўтобус, у якім ехалі дзеці з украінскай футбольнай каманды, сутыкнуўся з пагрузчыкам Амкадор, якім кіраваў мясцовы жыхар. ДТЗ адбылося на аўтадарозе Р-98 каля вёскі Мартынюкі, паведамляе ДАІ Берасьцейскай вобласьці.