Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп абвясьціў аб выхадзе ЗША з пагадненьня з Іранам


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон выходзіць з пагадненьня з Іранам аб ядзернай праграме Тэгерана.

Гэта рашэньне прынятае на аснове папярэдніх кансультацый з саюзьнікамі ЗША на Блізкім Усходзе. Трамп абвясьціў, што ўказ аб аднаўленьні антыіранскіх санкцыяў будзе падпісаны неадкладна і санкцыі ў поўнай меры ўступяць у сілу.

Іран пракамэнтаваў выхад ЗША зь ядзернага пагадненьня

Трамп выказаў салідарнасьць з іранскім народам, спадзяваньні і надзеі якога ён падзяляе.

У Вашынгтоне неаднаразова заяўлялі, што шматбаковае міжнароднае пагадненьне, падпісанае зь Іранам у 2015 годзе, недасканалае, прэзыдэнт Трамп называў яго «жахлівым». Таму, адзначаў кіраўнік Белага дома, ЗША гатовыя выйсьці з пагадненьня, аднавіў дзеяньне эканамічных санкцый. Шматбаковае пагадненьне, падпісанае ў 2015 годзе вядучымі сусьветнымі дзяржавамі зь Іранам прадугледжвала зьняцьце з Тэгерана эканамічных санкцыяў — у абмен на згортваньне іранскімі ўладамі ядзернай праграмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG