Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін — Пашыньяну: разьлічваю на Армэнію ў АДКБ і Эўразійскім эканамічным саюзе


Нікол Пашыньян на мітынгу пасьля абраньня прэм'ер-міністрам Армэніі
Нікол Пашыньян на мітынгу пасьля абраньня прэм'ер-міністрам Армэніі

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін накіраваў віншавальную тэлеграму Ніколу Пашыньяну з нагоды ўступленьня на пасаду прэм’ер-міністра Армэніі, паведамляе прэс-служба Крамля.

«Разьлічваю, што Ваша дзейнасьць на чале ўраду будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаваньню дружалюбных, саюзьніцкіх адносін паміж нашымі краінамі, партнэрскага ўзаемадзеяньня ў рамках Садружнасьці незалежных дзяржаў, Эўразійскага эканамічнага саюзу і Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы», — цытуе тэлеграму Пуціна агенцтва «Интерфакс».

З абраньнем на пасаду прэм’ера Армэніі Пашыньяна таксама павіншаваў выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў.

Выступаючы ў аўторак у парлямэнце Армэніі напярэдадні галасаваньня, Пашыньян заявіў, што Армэнія застанецца ў Эўразійскім эканамічным саюзе, а таксама сказаў: «Разглядаем вайсковае супрацоўніцтва з Расеяй як галоўны фактар гарантаваньня бясьпекі Армэніі».

Лідэра пратэстаў Пашыньяна выбралі прэм’ерам Армэніі. УЖЫВУЮ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG