Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін прапанаваў Дзяржаўнай думе кандыдатуру Дзьмітрыя Мядзьведзева на пасаду кіраўніка ўрада. Аб гэтым паведамляецца на сайце прэзыдэнта.
Раней у Маскве адбылася цырымонія ўступленьня ў пасаду абранага прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна. Адразу пасьля інаўгурацыі ўрад пайшоў у адстаўку.