Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Казакі», што нападалі на людзей у Маскве, фінансуюцца мэрыяй


Масква, Пушкінская плошча, 5 траўня 2018
Масква, Пушкінская плошча, 5 траўня 2018

У Маскве так званыя казакі, што нападалі на ўдзельнікаў пратэстных акцыяў Аляксея Навальнага ў Маскве 5 траўня, атрымлівалі фінансаваньне маскоўскага ўраду на навучаньне дзеяньням па разгоне мітынгаў.

Карэспандэнт выданьня The Bell вывучыў фотасправаздачы з суботняга мітынгу і на здымках, зробленых Ільлём Варламавым, выявіў чалавека ў вайсковай форме з нашыўкай Цэнтральнага казацкага войска. Гэтая нашыўка значыцца як афіцыйная на сайце вайсковага казацкага таварыства «Цэнтральнае казацкае войска».

У 2016-2018 годзе гэтае таварыства атрымала ад дэпартамэнту нацыянальнай палітыкі і міжрэгіянальных сувязяў ураду Масквы тры кантракты на 16 мільёнаў рублёў, дакладвае тэлеграм-канал «Чудеса OSINT», якія сочаць за дзяржаўнымі закупкамі. Мэта кантрактаў — навучаньне і замацаваньне неабходных ведаў і ахове грамадзкага парадку на тэрыторыі Масквы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG