Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будзем даваць прытулак абаронцам свабоды слова — Магерыні


Фэдэрыка Магерыні
Фэдэрыка Магерыні

Кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Фэдэрыка Магерыні заявіла аб актуальнасьці пагрозы для свабоды слова і свабоды друку ў сьвеце і заклікала ўсе дзяржавы прыняць меры для гарантаваньня бясьпекі журналістаў.

«Свабода слова і свабода друку зазнаюць пагрозы паўсюль у сьвеце» — цытуе Інтэрфакс заяву Магерыні, апублікаваную ў сувязі з Сусьветным днём свабоды друку.

«Напады на СМІ і журналістаў — гэта напады на дэмакратыю, свабоду кожнага з нас. Мы выказваем рэспэкт усім журналістам, якія ў Эўропе і сьвеце страцілі жыцьцё пры выкананьні сваёй прафэсіі. Мы заклікаем усе краіны асудзіць гвалт у дачыненьні да журналістаў, надаючы асаблівую ўвагу жанчынам-журналісткам і прыцягваючы да суду выканаўцаў і натхняльнікаў такога гвалту», — падкрэсьліла высокая прадстаўніца ЭЗ у замежных справах.

Яна нагадала, што Эўразьвяз «заснаваны на павазе каштоўнасьцяў дэмакратыі, правоў чалавека і прававой дзяржавы, а таксама на свабодзе і плюралізьме СМІ, абвешчаных у Хартыі фундамэнтальных правоў ЭЗ».

Паводле Магерыні, незалежная журналістыка неабходная, каб патрабаваць справаздачы ад дзяржавы і сачыць за хадою дэмакратычнага працэсу.

«Мы будзем сыстэматычна асуджаць гвалт у дачыненьні да журналістаў, як у двухбаковых кантактах з трэцімі краінамі, гэтак і ў шматбаковых і рэгіянальных фарматах процідзейнічаць любому заканадаўству, рэглямэнтацыі або палітычнаму ціску, якія абмяжоўваюць свабоду слова.

Мы таксама будзем прымаць канкрэтныя меры з мэтай папярэджваць напады на журналістаў і блогераў і рэагаваць на такія выпадкі, аказваючы тэрміновую дапамогу для гарантаваньня бясьпекі праваабаронцаў, якія зазнаюць сурʼёзныя пагрозы, у тым ліку шляхам прадстаўленьня ім прытулку», — паабяцала Федэрыка Магерыні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG