Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армэнія: Пашыньян стаў адзіным кандыдатам у прэм’еры


У Армэніі 30 красавіка скончыўся тэрмін рэгістрацыі кандыдатаў на пасаду прэмʼер-міністра. Лідэр пратэставага руху Нікол Пашыньян, вылучаны лібэральным палітычным саюзам «Елк», стаў адзіным кандыдатам на пасаду кіраўніка ўраду.

Адказваючы на пытаньні журналістаў у Ерэване 30 красавіка, Пашыньян заявіў, што ягоным прыярытэтам, у выпадку абраньня прэмʼер-міністрам, стане падрыхтоўка свабодных дэмакратычных выбараў у Армэніі.

— Дзякуючы энэргіі народных маніфэстацыяў у Армэніі адбыліся вялікія зьмены, — заявіў Нікол Пашыньян, камэнтуючы шматдзённыя мірныя масавыя выступы жыхароў Армэніі і іншых гарадоў. Вынікам гэтых маніфэстацыяў стала 23 красавіка адстаўка Сэржа Саргсяна, былога кіраўніка дзяржавы.

На шэсьці 30 красавіка Пашыньян заклікаў сваіх прыхільнікаў выйсьці 1 траўня на плошчу Рэспублікі ў той час, калі ў парлямэнце будзе праводзіцца галасаваньне па кандыдатуры прэмʼера. Працэдура галасаваньня будзе трансьлявацца на вялікіх экранах, якія ў ноч на 1 траўня ўсталёўваюцца ў цэнтры Ерэвана.

Пашыньян заклікаў грамадзян не блякаваць вулічны рух і не зьбірацца ля будынка парлямэнту.

Нікол Пашыньян афіцыйна вылучаны на пасаду прэм’ера Армэніі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG