Падчас капітальнага рамонту пуцепроваду пад Лунінцом адбылася дэфармацыя будаўнічых канструкцыяў, паведамляе МНС Берасьцейскай вобласьці.
Паведамленьне аб тым, што на 363-м кілямэтры трасы М10 (Кобрын – Гомель – мяжа Расейскай Фэдэрацыі) лопнулі апоры пуцепроваду і нахіліліся паступіла ў МНС а 14.35.
Рух па аўтамабільным мосьце над участкам чыгункі Лунінец – Дзятлавічы, а таксама чыгуначнага транспарту пад мастом, спынены.
Кіроўцам транспартных сродкаў рэкамэндуецца скарыстацца аб'язныя маршрутам праз Дзятлавічы і Бараўцы.
Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі залічыла ў шэраг «аварыйных канструкцый» масты ў пяці гарадах. Усе яны збудаваныя паводле аднаго праекту. У пэрспэктыве будзе вызначана трываласьць іншых стратэгічных аб’ектаў.