Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Яндэкс»: блякаваньне Telegram — удар па ўсім Рунэце


У кампаніі «Яндэкс» назвалі спробу Роскомнадзора заблякаваць у Расеі мэсэнджэр Telegram «ударам па ўсім Рунэце» і запатрабавалі ад ведамства тлумачэньняў праз унясеньне сваіх IP-адрасоў у рэестр забароненых сайтаў. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе.

У «Яндэксе» падкрэсьлілі, што расейскі рынак можа разьвівацца толькі ва ўмовах адкрытай канкурэнцыі і што з прычыны блякаваньняў пацярпелі многія рэсурсы і іх карыстальнікі.

У ноч на пятніцу Роскомнадзор дадаў IP-адрасы «Яндэкса», а таксама «Укантакце», «Аднаклясьнікаў», Facebook, LiveInternet і Yahoo у рэестр забароненых сайтаў. Рэсурсы апынуліся заблякаваныя на некалькі гадзін. У наглядным органе гэта назвалі выпадковасьцю, зьвязанай з «тэхналягічнымі асаблівасьцямі работы сыстэмы».

З 16 красавіка ўлады Расеі па рашэньні суда спрабуюць заблякаваць доступ да Telegram за адмову падаць ФСБ ключы шыфраваньня паведамленьняў карыстальнікаў. Паколькі мэсэнджэр стаў выкарыстоўваць для абыходу блякіроўкі сэрвэры амэрыканскіх кампаній Amazon і Google, Роскомнадзор пачаў абмяжоўваць доступ і да іх. Былі заблякаваныя амаль 20 мільёнаў адрасоў, праз што пацярпелі сотні онлайн-сэрвісаў. Пры гэтым сам Telegram працягвае працаваць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG