Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра беларускі рэактар: Усім гамон, калі ён зробіць «бум!»


Саўка ды Грышка: Рэактар — гэта ж ня трактар
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:27 0:00

Саўка ды Грышка: Рэактар — гэта ж ня трактар

Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць апошнія навіны з Астравецкай АЭС і заяву Аляксандра Лукашэнкі пра месца АЭС у беларускай эканоміцы.

Рэфрэн (Грышка):
Рэактар — гэта ж ня трактар.
Усім гамон, калі ён зробіць «бум!»
Рэактар — рызыкі фактар.
Зь ім трэба весьці барацьбу!

Саўка:
Не, ну, а што такога?
Не, ну, а што такога?
Электраэнэргія будзе дзяшовай,
І будзе работаць і жыць харашо нам.

Рэфрэн.

Саўка:
За энэргецічэскую безапаснасьць
Усей Беларусью нам нада змагацца!
І будзет стабільнасьць і радасьць, і шчасьце.
А вы хочаце ў нас наша шчасьце ўкрасьці!

Рэфрэн.

Саўка:
Запусьцім рэактар мы і зажывём.
І ноч’ю сьвятло ў нас будзе, як днём.
Всё будзе гарэць і сьвяціць, і іскрыцца,
І ўсе мы научымся лётаць, як пціцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG