Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БелАЭС: пажару не было, толькі кароткае замыканьне


Беларуская АЭС у Астраўцы, архіўнае фота
Беларуская АЭС у Астраўцы, архіўнае фота

Аддзел інфармацыі і грамадзкіх сувязей Беларускай АЭС апублікаваў афіцыйны камэнтар у сувязі з паведамленьнем пра пажар у шчытавой.

Грамадзкі актывіст Мікалай Уласевіч заявіў 25 красавіка, што пажар нібыта здарыўся 17 лютага ў электрашчытавой аварыйнай сыстэмы абароны рэактара.

«17 лютага 2018 году ў 13.20 адбылося кароткае замыканьне на часовым сілавым кабэлі, які забясьпечвае электразабесьпячэньне вежавага крана і пракладзены па вонкавай бэтоннай сьцяне аднаго са збудаваньняў, якое ўзводзіцца, — паведамілі ў адміністрацыі БелАЭС. — У выніку кароткага замыканьня адбылося пашкоджаньне ізаляцыі названага кабэля без наступнага гарэньня. Дадзенае здарэньне было расьсьледавана генэральным падрадчыкам з удзелам МНС ва ўстаноўленым парадку».

Улады і чыноўнікі Беларусі нясьпешна рэагуюць на паведамленьні пра інцыдэнты на будаўніцтве ўласнай атамнай станцыі. Звычайна пра здарэньні на БелАЭС афіцыйна расказваюць пасьля таго, як зьвесткі пра іх зьяўляюцца ў СМІ. Так, пра падзеньне корпуса рэактара расказалі толькі пасьля міжнароднага ціску. Урэшце корпус, які ўпаў, замянілі (расейцы зьбіраюцца выкарыстаць яго на іншай АЭС), новы выпадкова стукнулі аб слуп, але пашкоджаньняў ня выявілі, вырашылі не мяняць корпус другі раз. У той жа час беларускія чыноўнікі настойліва патрабавалі ад Літвы тлумачэньняў па афіцыйных зьвестках аб здарэньнях на закрыцьці Ігналінскай АЭС.

Намесьнік міністра энэргетыкі патлумачыў, чаму замоўчвалі інцыдэнты на Астравецкай АЭС

Беларуская АЭС: спыніць нельга палепшыць. Дзе паставіць коску?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG