Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік КДБ патлумачыў, чаму не заўсёды называюць прозьвішчы затрыманых бізнэсоўцаў


Валер Вакульчык
Валер Вакульчык

Кіраўнік КДБ Беларусі Валеры Вакульчык патлумачыў, чаму часам ведамства не агучвае прозьвішчаў затрыманых бізнэсоўцаў, піша TUT.BY.

Паводле кіраўніка ведамства, часам сума хабараў, якія выяўляе КДБ, невялікая.

«Бывае, тысяча даляраў, 10-12 тысяч даляраў — разавыя [хабары], але калі гэта рэгулярна — раз на месяц, раз на квартал, то ня проста задакумэнтаваць. Мы робім стаўку на тое, каб затрымліваць з доказамі злачынства, каб адназначна было даказана, не было сумневаў».

Кіраўнік КДБ запэўніў, што ведамства прымае захады, каб не блякаваць працу кампаніі, нават калі яе кіраўнік затрыманы.

«І нават робім намаганьні, каб па магчымасьці ня шкодзіць іміджу. Часам мы не называем прозьвішчаў або назваў фірмаў і кампаній — не таму, што хочам нешта ад вас утаіць, мы хочам, каб гэта не паўплывала на калектыў нэгатыўна. Так, атрымалася так. Хто вінаваты, той адкажа, а супрацоўнікі не вінаватыя, таму яны павінны працаваць і атрымліваць зарплату», — сказаў Вакульчык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG