Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмʼер Армэніі падаў у адстаўку


Серж Саргсьян (зьлева) і Нікол Пашыньян размаўляюць у Ерэване 22 красавіка
Серж Саргсьян (зьлева) і Нікол Пашыньян размаўляюць у Ерэване 22 красавіка

Сэрж Саргсьян падаў у адстаўку з пасады прэмʼер-міністра Армэніі.

«Нікол Пашыньян [лідэр пратэстаў. — РС.]... меў рацыю. Я памыліўся. У цяперашняй сытуацыі ёсьць некалькі рашэньняў, але ні на адно зь іх я не пайду. Гэта не па мне. Я пакідаю пасаду кіраўніка краіны, пасаду прэм’ер-міністра Армэніі. Вулічны рух супраць майго знаходжаньня ва ўладзе. Я выконваю вашае патрабаваньне. Міру, гармоніі і лёгікі нашай краіне» — цытуе Саргсьяна Армянская служба Радыё Свабода.​

Менавіта адстаўка Саргсьяна была галоўным патрабаваньнем пратэстаў, якія працягваюцца ў Армэніі 11-ы дзень. Раніцай 23 красавіка сотні чалавек у розных раёнах горада зноў выйшлі на вуліцы Ерэвану, каб блякаваць вуліцы і перакрываць руху гарадзкога транспарту ў рамках кампаніі мірнага грамадзянскага непадпарадкаваньня, абвешчанай затрыманым паліцыяй лідэрам апазыцыі Ніколам Пашыньянам.

Пазьней Нікола Пашыньяна і яшчэ двух затрыманых дэпутатаў, Сасуна Мікаэльяна і Арарата Мірзаяна, вызвалілі.

Пратэсты ў Армэніі. Дзень 11-ы. УЖЫВУЮ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG