Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усяленскі патрыярхат пачынае працэдуры для аўтакефаліі Ўкраінскай праваслаўнай царквы, — прэзыдэнт Украіны


Пятро Парашэнка і Кіеўскі патрыярх Філарэт, архіўнае фота
Пятро Парашэнка і Кіеўскі патрыярх Філарэт, архіўнае фота

Сьвяты сынод Усяленскага патрыярхату прыняў да разгляду зварот ад прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі да Ўсяленскага патрыярха Варфаламея аб аўтакефаліі праваслаўнай царквы ва Ўкраіне. Пра гэта гаворыцца ў заяве на афіцыйным сайце ўкраінскага прэзыдэнта.

«Сынодам Усяленскага патрыярхату прынята рашэньне аб пачатку працэдур, неабходных для прадастаўленьня аўтакефаліі праваслаўнай царквы ва Ўкраіне. У прыватнасьці, будуць адпаведна праінфармаваныя іншыя памесныя праваслаўныя цэрквы».

9 красавіка Парашэнка сустракаўся з патрыярхам Варфаламеем падчас свайго візыту ў Турцыю і абмяркоўваў праблему аб’яднаньня цэркваў ва Ўкраіне, а 17 красавіка кіраўнік дзяржавы заявіў лідэрам парлямэнцкіх фракцыяў у Кіеве, што цяпер Украіна «як ніколі блізкая да зьяўленьня ўласнай аўтакефальнай памеснай царквы», і што гэтае пытаньне можа быць разгледжанае на саборы ў Канстантынопалі да 1030-годзьдзя хрышчэньня Кіеўскай Русі, то бок да 28 ліпеня гэтага году.

З пачатку 90-х гадоў ва Ўкраіне існуюць кананічная Ўкраінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП), а таксама непрызнаныя Ўкраінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату (УПЦ КП) і Ўкраінская аўтакефальная праваслаўная царква (УАПЦ).

Экспэрт: Беларуская аўтакефалія магчымая толькі ва ўмовах незалежнасьці ад Масквы

Украінскі дэпутат пра аўтакефалію: Сьвяты Дух дыхае там, дзе хоча, а ня толькі там, дзе дазваляе Масква

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG