Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька падазраванага ў «гвалце супраць міліцыі»: на ранейшым судзе і слова пра такое не было


 Журналіст Дзьмітры Галко
Журналіст Дзьмітры Галко

Мікалай Галко, бацька затрыманага журналіста Дзьмітрыя Галко, паведаміў Радыё Свабода, што ягонага сына да панядзелка пакінулі ў Столінскім РАУС. «Сказалі, што ў панядзелак будзе начальства, і будуць вырашаць, куды яго».

Уначы з 21 на 22 красавіка Дзьмітрыя Галко затрымалі, калі ён ехаў у Беларусь з Львова. Высьветлілася, што ён быў аб’яўлены ў вышук як падазраваны па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу «Гвалт альбо пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў». Згодна з гэтым артыкулам, журналісту можа пагражаць да 6 гадоў пазбаўленьня волі.

У канцы лістапада 2017 году непаўнагадовы сын Дзьмітрыя Ян адзначаў свой дзень народзінаў, дзе прысутнічаў і бацька. Паводле вэрсіі міліцыі, у кватэры была гучная музыка і нехта выклікаў участковага. На сьвяце ў непаўналетніх быў алькаголь. Калі ўчастковы зьявіўся, то ў яго нібыта адбылася сутычка зь Дзьмітрыем, у выніку якой у міліцыянта быў разьбіты мабільнік. Потым АМАПаўцы затрымлівалі ўдзельнікаў сьвяткаваньня. Адзін з падлеткаў, уцякаючы, скокнуў з балькона і зламаў нагу.

«Калі ён зьяжджаў, ніякай справы яшчэ не было — ён спакойна праехаў празь мяжу, — кажа Мікалай Галко. — Самае дзіўнае ў гэтай гісторыі, што пасьля таго дня нараджэньня ён адседзеў пару сутак у чаканьні суду, адбыўся суд. І тады ў пратаколе была апісаная сцэна, быццам бы ён лаяўся матам на вуліцы. За гэта і аштрафавалі. Пра кватэру і слова не было».

Сам Дзьмітры Галко казаў, што проста ўзяў міліцыянта за рукі, ніякай бойкі не было. Празь нейкі час пасьля таго інцыдэнту Галко з сынам зьехаў ва Ўкраіну, у Марыюпаль, дзе жыве ягоная жонка.

«Я яго імкнуўся спыніць, бо рызыка была вялікай, хоць ніякіх пацьверджаньняў пра крымінальную справу не было — ні позваў, ні званкоў,» — сказаў Мікалай Галко.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG