Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шарль Азнавур заклікае бакі армянскага супрацьстаяньня сесьці за стол перамоваў


Шарль Азнавур ў Ерэване на цырымоніі адкрыцьця сваёй зоркі на плошчы Азнавура, 7 Чэрвеня 2013 г.
Шарль Азнавур ў Ерэване на цырымоніі адкрыцьця сваёй зоркі на плошчы Азнавура, 7 Чэрвеня 2013 г.

«Нават калі з прычыны сваіх працоўных абавязкаў я знаходжуся далёка, маё сэрца заўсёды ў Армэніі», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook сусьветна вядомы францускі шансанье армянскага паходжаньня Шарль Азнавур.

«Я вельмі занепакоены і заклапочаны сытуацыяй, якая склалася ў Армэніі. Я прапаную ўсім бакам сабрацца за сталом перамоваў, каб знайсьці нейкае рашэньне і пазьбегнуць якога-небудзь гвалту. Кожны павінен пайсьці на саступкі, каб захаваць адзінства нацыі, застаючыся верным гэтак важным для нас гуманістычным і дэмакратычным каштоўнасьцям», — гаворыцца ў заяве Азнавура.

«Маё самае вялікае жаданьне палягае ў тым, каб армянская моладзь знайшла сваё месца і адбылася ў разьвітай і мірнай Армэніі», — напісаў Шарль Азнавур.

Нягледзячы на затрыманьні сотняў пратэстоўцаў у Ерэване, прыхільнікі апазыцыйнага руху, які ўзначальвае дэпутат Нікол Пашыньян, зноў выйшлі на вуліцы Ерэвана ў суботу, каб працягнуць акцыі мірнага грамадзянскага непадпарадкаваньня. Яны патрабуюць адстаўкі новапрызначанага прэм’ер-міністра Армэніі, былога прэзыдэнта Сэржа Саргсьяна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG