Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі «Эўрапейскай Беларусі» перакрылі ўваход у Міністэрства інфармацыі. ФАТАФАКТ


Уваход у Міністэрства інфармацыі заблякавалі ланцугом з замкамі
Уваход у Міністэрства інфармацыі заблякавалі ланцугом з замкамі

Удзень 20 красавіка ўдзельнікі кампаніі «Эўрапейская Беларусь» правялі пікет супраць блякаваньня сайту charter97.org каля ўваходу ў будынак Міністэрства інфармацыі Беларусі.

​Чатыры ўдзельнікі пікету прымацавалі да дзьвярэй Міністэрства інфармацыі ланцуг з замкамі і плякат «Заблякавана за парушэньне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь».

«Пасьля таго як некалькі чалавек не змаглі ўвайсьці ў будынак, яны выклікалі міліцыю, і мы адтуль сышлі. Нікога не затрымалі», — распавёў Свабодзе адзін з удзельнікаў акцыі Кірыла Васілеўскі.

Паводле Васілеўскага, удзельнікі акцыі знаходзіліся каля Міністэрства інфармацыі «некалькі хвілін», а як доўга правісеў ланцуг на дзьвярах будынку, удзельнікі пікету ня ведаюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG