20 красавіка ў «Менск-Арэне» распачаўся двухдзённы ІТ-форум Hi-Tech Nation, на якім «сусьветныя зоркі бізнэсу, эканомікі, тэхналёгіяў» разважаюць пра тое, як высокія тэхналёгіі зьменяць наша жыцьцё ў бліжэйшай пэрспэктыве і як Беларусі зь ейным Паркам высокіх тэхналёгій, прынятым нядаўна ІТ-дэкрэтам і нерэфармаванай эканомікай стаць сапраўднай ІТ-краінай.
Сотні беларусаў не пашкадавалі мінімум 420 рублёў на квіток (самы дарагі vip-пропуск каштаваў 1000 рублёў), каб пабачыць і паслухаць эканаміста Нурыэля Рубіні, аўтара бэстсэлера пра ізраільскі тэхналягічны цуд Сола Сінгера, футуроляга і топ-мэнэджэра Google Рэя Курцвэйла, партнэра аднаго з найбуйнейшых амэрыканскіх вэнчурных фондаў 500 Startups Марвіна Ляо, а таксама хэдлайнэраў беларускага ІТ Віктара Пракапеню і Юрыя Мельнічка.
Арганізатарам форуму выступіў беларускі онлайн-рэсурс пра бізнэс і прадпрымальніцтва probusiness.io.