Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах пачалі збор подпісаў за наданьне ўнівэрсытэту імя Барыса Кіта


Актывісты руху «Дзея» арганізавалі шэраг акцый для ўшанаваньня імя беларускага асьветніка і амэрыканскага навукоўца Барыса Кіта (1910–2018).

У Баранавічах прайшла вечарына памяці Барыса Кіта, а мясцовыя актывісты распачалі збор подпісаў за наданьне імя Кіта Баранавіцкаму ўнівэрсытэту.

Памёр самы стары беларус сьвету, асьветнік і навуковец Барыс Кіт

Ужо сабрана каля 250 подпісаў пад зваротам у Баранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Міністэрства адукацыі і адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі.

Як расказала Свабодзе актывістка «Дзеі» Аліна Нагорная, такім чынам хочуць падкрэсьліць важнасьць асобы Барыса Кіта ў гісторыі Баранавіцкага краю, дзе ў 1930-1940-я гады ён спрычыніўся да адкрыцьця многіх беларускіх школ.

Аліна Нагорная
Аліна Нагорная

«Барыс Кіт вельмі шмат зрабіў за сваё жыцьцё і ў Беларусі, і ў ЗША. А ў Баранавічах ён адзначыўся тым, што цягам 1940 году, калі быў акруговым школьным інспэктарам, адкрыў больш за сотню беларускіх школаў. Баранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэт не спатрэбіцца пераймяноўваць, яму проста прапануецца даць імя Барыса Кіта. Гэта падвысіць імідж унівэрсытэту ня толькі ў Беларусі, але і ў сьвеце, калі ён будзе названы ў гонар такога чалавека», — сказала актывістка «Дзеі» Аліна Нагорная.

У 1940 годзе Барыс Кіт быў выкладчыкам матэматыкі Баранавіцкага пэдінстытуту, у якім ён сустрэў другую жонку Ніну Корсак (1920–2015).

Барыс Кіт і Тамара Казевіч. Гісторыя каханьня

Фатаздымкі Барыса Кіта
Фатаздымкі Барыса Кіта

Апроч збору подпісаў на вуліцах Баранавічаў, у інтэрнэце створана пэтыцыя, дзе могуць падпісацца любыя грамадзяне Беларусі.

«Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, зьвяртаемся з прапановай надаць установе адукацыі „Баранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэт“ імя Барыса Кіта (1910-2018), выбітнага патрыёта Беларусі, сусьветна прызнанага матэматыка і фізыка, прафэсара вядучых амэрыканскіх і эўрапейскіх унівэрсытэтаў, акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі і, адпаведна, перайменаваць яе ў „Баранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Барыса Кіта“.

Беларуская частка жыцьця Барыса Кіта непасрэдна зьвязаная з гэтым рэгіёнам. Сям’я Кітоў паходзіць зь вёскі Агароднікі Навагрудзкага павету (цяпер Карэлічы).

Збор подпісаў у Баранавічах
Збор подпісаў у Баранавічах

Барыс Кіт быў акруговым інспэктарам адукацыі г. Баранавічы і Баранавіцкай вобласьці і, такім чынам, пад яго кантроль увайшлі ўсе школы Баранавіцкага, Навагрудзкага, Слонімскага, Валожынскага, Ваўкавыскага раёнаў. На працягу году ён адкрыў сотні пачатковых і дзясяткі сярэдніх беларускіх школ. Адначасова з гэтай дзейнасьцю быў яшчэ і выкладчыкам матэматыкі ў Інстытуце настаўнікаў у г. Баранавічы», — адзначана ў прыватнасьці ў звароце пэтыцыі.

У межах кампаніі за наданьне ўнівэрсытэту імя Барыса Кіта ў Баранавічах адбылася сустрэча з журналістам Свабоды Валерам Каліноўскім, які быў добра знаёмы з Барысам Кітом і расказаў пра ягонае жыцьцё і дзейнасьць, а таксама зрабіў выставу ў памяць выдатнага беларуса.

Журналіст Свабоды Валер Каліноўскі распавядае пра Барыса Кіта
Журналіст Свабоды Валер Каліноўскі распавядае пра Барыса Кіта

Актывісты «Дзеі» плянуюць таксама дамовіцца з Баранавіцкім унівэрсытэтам аб правядзеньні ва ўстанове сустрэчы, прысьвечанай Барысу Кіту.

Барыса Кіта пахавалі пад бел-чырвона-белым сьцягам

Мінкульт Беларусі адмовіў ТБМ ва ўшанаваньні Барыса Кіта на дзяржаўным узроўні

Як жыць 107 гадоў. Правілы жыцьця Барыса Кіта
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:58 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG