Грамадзкае аб’яднаньне «Белая Русь» накіравала ў Цэнтральны выбарчы камітэт Беларусі прапановы зьменаў у выбарчай сыстэме.
Яны тычацца выбарчых фондаў кандыдатаў, працэдуры зьбіраньня і праверкі подпісаў, аховы урнаў для датэрміновага галасаваньня.
Асноўная праца над падрыхтоўкай прапановаў вялася падчас выбараў у мясцовыя саветы, сказала Свабодзе намесьніца старшыні рэспубліканскай рады «Белай Русі» Тацяна Шэндзік.
Што хочуць зьмяніць?
- Уніфікаваць працэдуру праверкі збору подпісаў. Паводле слоў Шэндзік, адсотак падпісных лістоў, якія бяруць на праверку, вызначаны недакладна.
- Прымаць дакумэнты ад кандыдатаў не агульным пакетам, а паэтапна. Мяркуецца, што ЦВК павінна кансультаваць кандыдатаў на этапах выбарчай кампаніі.
- Рэглямэнтаваць ахову урнаў для датэрміновага галасаваньня. Напрыклад, вызначыць, дзе павінен знаходзіцца супрацоўнік міліцыі, як забясьпечваць цэласнасьць урны.
- Забараніць арганізацыям, якія атрымлівалі спонсарскую дапамогу з-за мяжы, удзельнічаць у фармаваньні выбарчых фондаў кандыдатаў.