Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куба мае новага прэзыдэнта. Ня Кастра


На здымку: Мігель Дыяс-Канэль (зьлева) і Рауль Кастра
На здымку: Мігель Дыяс-Канэль (зьлева) і Рауль Кастра

На Кубе абвешчана, што новым кіраўніком дзяржавы і ўраду — старшынём Дзяржаўнага савету — стане 57-гадовы Мігель Дыяс-Канэль. Ён зьменіць 86-гадовага Рауля Кастра, які знаходзіцца на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе з 2008 года.

Чальцы Нацыянальнай асамблеі прагаласавалі ў сераду за вылучэньне Мігеля Марыё Дыяса-Канэля Бэрмудэса ў якасьці адзінага кандыдата ў прэзыдэнты.

Вынік ня будзе афіцыйна абвешчаны да раніцы чацьвярга, але ён ужо зразумелы, таму што сход ухваляе ўсе прапановы выканаўчай улады.

Кастра застанецца кіраўніком Камуністычнай партыі, якая вызначаецца канстытуцыяй як «вышэйшая кіруючая сіла грамадзтва і дзяржавы». У выніку ён пакуль застанецца самым магутным чалавекам на Кубе.

Яго сыход з прэзыдэнцтва, тым не менш, зьяўляецца сымбалічным момантам для краіны, якая знаходзілася пад абсалютнай уладай адной сям’і з моманту рэвалюцыі — спачатку лідэрам кубінскай рэвалюцыі Фідэлям Кастра і на працягу апошняга дзесяцігодзьдзя яго малодшым братам Раулем.

Раулю Кастра вылучылі замену. Чым Кастра падобны з Лукашэнкам

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG