Сем’і ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Воршы сабраліся на Радаўніцу на Кабыляцкай гары — месцы масавых расстрэлаў.
Анатоль Буласаў, унук рэпрэсаванага Кірыла Буласава, паставіў тут помнік у памяць дзеда і ўсіх загінулых ад сталінскага тэрору ў вёсцы Хамінічы. Ушанаваць памяць расстраляных прыехалі прадстаўнікі габрэйскай суполкі і каталіцкага касьцёлу.