Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскім студэнтам прапануюць вярнуцца зь «недружалюбных» краінаў


Фэдэральнае агенцтва па справах СНД, суайчыньнікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве (Рассупрацоўніцтва) запусьціла праект, каб паспрыяць вяртаньню на радзіму расейскіх студэнтаў, якія навучаюцца ў Вялікабрытаніі і іншых краінах, «якія выяўляюць недружалюбнае стаўленьне» да Расеі. Пра гэта піша расейскае выданьне «Коммерсант».

Стваральнікі праекту «Highly Likely Welcome Back, або пара дадому!» ўпэўненыя, што значная колькасьць студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой, хоча вярнуцца ў Расію «з палітычных прычынаў». Аўтары ініцыятывы сьцьвярджаюць, што гэта пытаньне бясьпекі і спроба абараніць маладых расейцаў ад магчымых правакацый. Студэнтам, якія вернуцца, абяцаюць дапамагчы працягнуць навучаньне ў Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных адносінаў (ВНУ удзельнічае ў праекце і гатовы прыняць да некалькіх соцень новых студэнтаў) або працаўладкавацца, напрыклад, на Далёкі Ўсход.

Паводле дадзеных Міністэрства адукацыі і навукі Расеі на 2017 год, за мяжой вучыліся каля 60 тысяч расейскіх студэнтаў.

Апытаны газэтай «Коммерсант» студэнты і экспэрты ў Вялікабрытаніі кажуць, што ніякага ціску не адчуваюць. У брытанскім пасольстве ў Маскве заявілі, што «як і заўсёды, вельмі радыя расейцам, якія прыяжджаюць з мэтай навучаньня або турызму», паведамляе выданьне.

Акрамя таго, большасьць расейцаў пасьля заканчэньня навучаньня вяртаюцца дадому, бо брытанскія законы пакідаюць ім мала шанцаў на працаўладкаваньне, распавяла выданьню кіраўніца адукацыйнага праекту Anglia Pro, дактарантка Ўнівэрсытэту Усходняй Англіі Натальля Масунова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG