Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ўкраіна як ніколі блізкая да зьяўленьня ўласнай аўтакефальнай царквы», — Парашэнка


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе, што Ўкраіна сёньня як ніколі блізкая да зьяўлення ўласнай аўтакефальнай памеснай царквы.

Адпаведную заяву Парашэнка зрабіў 17 красавіка пасьля надзвычайнай сустрэчы зь лідэрамі фракцыяў парлямэнту.

«Я як прэзыдэнт вырашыў зьвярнуцца да Ўсяленскага патрыярха, яго Сьвятасці, з просьбай аб наданьні Томаса (Томас — пастанова кіраўніка памеснай праваслаўнай царквы ў якім-небудзь важным пытаньні царкоўнай арганізацыі. — РС) Украінскай памеснай аўтакефальнай царквы», — заявіў Парашэнка.

Ён папрасіў дэпутатаў падтрымаць гэты зварот і дадаў, што перадасьць яго Ўсяленскаму патрыярху як мага хутчэй, каб адпаведнае рашэньне было прынятае ў бліжэйшы час.

Парашэнка таксама выказаў надзею, што гэтае рашэньне будзе прынята да 1030 хрышчэньня Ўкраіны-Русі (летам 2018).

У верасьні 2016 году прэзыдэнт Пятро Парашэнка заяўляў, што вынікі апытаньняў сьведчаць пра рост колькасьці ўкраінскіх праваслаўных, якія хочуць «мець адзіную памесную аўтакефальную ўкраінскую царкву».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG