Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Насуперак пратэстам Саргсьян вылучаны ў прэм’ер-міністры Армэніі


Армянскія заканадаўцы вылучылі Сэржа Саргсьяна на пасаду прэм’ер-міністра, нягледзячы на хвалю пратэстаў, удзельнікі якой абвінавачваюць былога прэзыдэнта ў захопе ўлады.

Кіруючая Рэспубліканская партыя Армэніі (РПА) і фракцыі Армянскай рэвалюцыйнай фэдэрацыі (Дашнакцуцюн) 16 красавіка аднагалосна ўхвалілі Саргсьяна ў якасьці кандыдата на гэтую пасаду. Парлямэнт павінен прагаласаваць па гэтым пытаньні 17 красавіка.

Жывая трансьляцыя:

На працягу апошніх чатырох дзён тысячы армян пратэстуюць супраць вылучэньня Саргсьяна і заблякавалі вуліцы ў цэнтры Ерэвану. Галоўны арганізатар пратэстаў Нікол Пашыньян заклікаў да больш маштабных «дзеяньняў грамадзянскага непадпарадкаваньня». Цяпер яны ўжо паралізавалі рух у сталіцы Армэніі.

Пратэстоўцы, многія з армянскімі сьцягамі, запоўнілі праспэкт маршала Баграмяна, які вядзе да будынка Нацыянальнага сходу, і адначасова заблякавалі рух у гэтым раёне. Кардоны АМАПу стрымліваюць натоўп ад далейшага прасоўваньня да парлямэнту. «У Армэніі адбываецца нешта беспрэцэдэнтнае: той самы чалавек хоча стаць лідэрам краіны трэці раз. Мы ня можам гэтага дапусьціць», — сказаў Пашыньян, кіраўнік апазыцыйнай групы Civil Contract.

«Надышоў час вызваліць грамадзян Армэніі. З гэтай невялікай нязручнасьцю мы спрабуем выратаваць вас ад большай нязручнасьці, выкліканай Сэржам Саргсьянам,» — выкрыкваў Пашыньян перад натоўпам праз мэгафон.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG