Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку супрацьстаяньня ў Ерэване ёсьць пацярпелыя


У выніку супрацьстаяньня паміж пратэстоўцамі і паліцыяй на праспэкце Баграмяна ў Ерэване як мінімум двое дэманстрантаў былі параненыя.

Паліцыя расьцягнула калючы дрот і ўжыла спэцсродкі, праўдападобна шумавыя гранаты.

Паліцыянты ў першых шэрагах надзелі процівагазы. Таксама паліцыя папярэдзіла дэманстрантаў, што прынятае рашэньне аб разгоне дэманстрацыі.

Армянская служба Радыё Свабода вядзе наўпроставую трансьляцыю з цэнтру Ерэвану:

Бойкі, блякада мэтро і мастоў. У Ерэване праходзіць акцыя грамадзянскага непадпарадкаваньня

Раней апазыцыйны дэпутат Нікол Пашыньян заявіў, што ён і трое яго калегаў хочуць прайсьці «да месца працы» — у Нацыянальны сход.

Раней паліцыя выставіла кардон у пачатку праспэкта Баграмяна, дзе разьмешчаны будынак Нацыянальнага сходу.

Намесьнік начальніка паліцыі Ерэвану Валерый Асіп’ян заявіў, што прапусьціць толькі дэпутатаў. Аднак Пашыньян заявіў, што яму не павінны паказваць, дзе і як яму ісьці на працу. Ён заявіў, што разам зь ім ідуць журналісты і запісаныя да яго на прыём грамадзяне. Пасьля гэтага пачалося супрацьстаяньне.

Сёньня з самай раніцы сотні актывістаў і студэнтаў, якія падтрымліваюць рух на чале з Міколам Пашыньянам, блякавалі шэраг цэнтральных вуліц і скрыжаваньняў армянскай сталіцы, што паралізавала рух транспарту на многіх участках гораду.

Так пратэстоўцы спрабуюць прадухіліць падаўжэньне ўлады Сэржа Саргсьяна ўжо на пасадзе прэм’ер-міністра. Галасаваньне па кандыдатуры экс-прэзыдэнта ў парлямэнце намечана на 17 красавіка.

У сакавіку парлямэнт Армэніі ўпершыню выбраў новага прэзыдэнта краіны, канчаткова завяршыўшы канстытуцыйную рэформу 2015 года.

Краіна пераходзіць да парлямэнцкай форме праўленьня. Кіраваць дзяржавай стане прэмʼер-міністар. Кіроўная Рэспубліканская партыя Армэніі 14 красавіка вылучыў на гэтую пасаду Сэржа Саргсьяна, які з 2008 па 2018 гады займаў пасаду прэзыдэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG