Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суседка Беларусі займае другое месца па інвэстыцыйнай прывабнасьці ў Эўразьвязе


Варшава
Варшава

У 2017 вартасьць замежных інвэстыцыяў у Польшчы склала больш за 12 мільярдаў эўра. Пра гэта паведаміў кіраўнік Польскага фонду разьвіцьця Павэл Борыс. Ён дадаў, што гэта адзін зь найлепшых вынікаў у Эўропе, паведамляе Польскае радыё.

Паводле Польска-нямецкай гандлёва-прамысловай палаты, Польшча заняла другое месца пасьля Чэхіі па прывабнасьці для інвэставаньня сярод краін Эўразьвязу.

Як падкрэсьліў Павэл Борыс, вялікую цікавасьць да польскага рынку праяўляюць інвэстары з Азіі, для якіх Польшча можа стаць базай для прасоўваньня ў краіны Эўрапейскага зьвязу. Зьявіліся таксама інвэстыцыі, якія сталі наступствам «Брэксыту».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG