Прадукт, які атрымліваюць з цвыркуноў, — пратэінавая мука для фітнэс-харчаваньня. У Эўропе і ЗША яе ўжо даўно выкарыстоўваюць нават для вырабу хлеба і салодкіх батончыкаў.
Для Беларусі цвыркуны — пакуль нязвыклая ежа, але прадпрымальнік Сяргей Макараў, які стварыў і плянуе значна пашыраць першую ў краіне фэрму насякомых, гатовы гэта зьмяніць.