Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле экзыт-полаў, Аліеў перамагае на выбарах прэзыдэнта Азэрбайджану


Ільхам Аліеў
Ільхам Аліеў

Дзеючы прэзыдэнт Ільхам Аліеў перамагае на выбарах прэзыдэнта Азэрбайджану. Паводле дадзеных экзыт-полаў некалькіх сацыялягічных кампаніяў, Аліеў атрымлівае ад 82 да 86 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў.

На пасаду прэзыдэнта прэтэндавалі 8 кандыдатаў.

Апазыцыя прыняла рашэньне пра байкот выбараў, якія былі праведзеныя на паўгода раней, чым павінны былі паводле закону. Прадстаўнікі апазыцыі лічаць, што пераносам выбараў улады перашкодзілі патэнцыйным кандыдатам правесьці паўнавартасную кампанію.

У 2016 годзе ў Азэрбайджане прайшоў рэфэрэндум аб зьмене Канстытуцыі. Прэзыдэнцкі тэрмін працягнулі зь пяці да сямі гадоў. Аліеў — сын былога азэрбайджанскага лідэра Гейдара Аліева — зьяўляецца кіраўніком дзяржавы ўжо амаль 15 гадоў, стаўшы пераемнікам свайго бацькі.

Чым падобныя і чым розныя Лукашэнка і Аліеў?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG