Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Le Figaro: авіяцыю Асада перакінулі ў Хмэймім


Амэрыканскі вайсковы карабель «Дональд Кук» выходзіць у Міжземнае мора з кіпрскага порту Ларнака
Амэрыканскі вайсковы карабель «Дональд Кук» выходзіць у Міжземнае мора з кіпрскага порту Ларнака

Самалёты ўрадавай сырыйскай арміі перакінутыя на расейскую вайсковую базу Хмэймім. Пра гэта паведамляе францускае выданьне Le Figaro са спасылкай на базаваную ў Лёндане Сырыйскую групу маніторынгу правоў чалавека.

Апроч іншага, паводле дадзеных Le Figaro, эвакуіраваны галоўны штаб сырыйскай арміі. Крыніца ў ААН паведаміла журналістам, што магчымыя ракетныя ўдары ЗША і Францыі, верагодна, не закрануць расейскіх базаў у Хмэйміме і Тартусе.

Праз магчымыя ракетных удары па Сырыі Эўрапейскае агенцтва па бясьпецы палётаў рэкамэндавала ўсім авіякампаніям узмацніць кантроль за палётамі ва Ўсходнім Міжземнаморʼі.

Сёньня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў Расею рыхтавацца да будучага ракетнага ўдару ў Сырыі. Пра гэта ён напісаў у сябе ў Твітэры ў адказ на заявы расейскага боку пра гатоўнасьць зьбіваць амэрыканскія ракеты.

Раней Трамп заявіў аб тым, што на працягу 24-48 гадзінаў прыме рашэньне аб мерах у дачыненьні да Сырыі за меркаваную хімічную атаку. Трамп адзначыў, што Вашынгтон каардынуе свае дзеяньні з саюзьнікамі, у першую чаргу з Парыжам і Лёнданам. Аднак, паводле інфармацыі брытанскіх СМІ, прэмʼер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй запатрабавала ад Трампа больш доказаў меркаванай хімічнай атакі ў Сырыі, каб далучыцца да нанясеньня ўдараў па гэтай краіне.

Краіны Захаду ўскладаюць адказнасьць за меркаваную хімічную атаку ў горадзе Дума, пры якой загінулі мірныя жыхары, на рэжым сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада, Расею і Іран. Дамаск і Масква адмаўляюць, што хімічная атака 7 красавіка мела месца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG