Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армэнія 9 красавіка пераходзіць з прэзыдэнцкай на парлямэнцкую форму праўленьня


На вуліцах Ерэвану у 100-ю гадавіны армянскага генацыду
На вуліцах Ерэвану у 100-ю гадавіны армянскага генацыду

9 красавіка чацьвёрты па ліку прэзыдэнт Армэніі Армэн Сарґсьян​ заступіць на пасаду. Аднак, паводле прынятага ў 2015 годзе рашэньня аб зьменах у Канстытуцыі, ягоныя паўнамоцтвы будуць істотна зьменшаныя — ад сёньняшняга дня краіна пераходзіць да парлямэнцкай формы праўленьня.

Як паведамляюць армянскія СМІ, на рэфэрэндуме было прынятае рашэньне, што ад 2018 году пасада прэзыдэнта ў краіне становіцца фармальнай, а рэальным кіраўніком будзе прэм’ер-міністар. Яго выбары прызначаныя на 17 красавіка.

9 красавіка ў адстаўку пойдзе ўвесь урад. Як толькі стане вядомае прозьвішча прэм’ер-міністра, ён прадставіць прэзыдэнту кандыдатуры на месцы сваіх намесьнікаў і міністраў. У наступныя два тыдні павінны быць сфармаваныя 2/3 новага ўраду.

Новага прэзыдэнта Армэна Сарґсьяна ўпершыню ў гісторыі Армэніі выбралі не агульнанацыянальным галасаваньнем, а рашэньнем дэпутатаў. Ягоная Рэспубліканская партыя мае большасьць у парлямэнце, а таксама мае права вылучэньня на выбарах прэм’ер-міністра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG