Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салдат вайсковай часткі ва Ўруччы загінуў праз агнястрэльнае раненьне


Салдат тэрміновай службы Дзьмітры Ўдод загінуў падчас заняткаў па агнявой падрыхтоўцы ў вайсковай частцы ў менскім Уруччы, паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

Здарэньне адбылося на агнявым гарадку 120 асобнай мэханізаванай брыгады. Старшы мэханік-кіроўца БМП атрымаў агнястрэльнае раненьне, несумяшчальнае з жыцьцём. У Міністэрстве абароны тлумачаць гэта парушэньнем тэхнікі бясьпекі пры ўзбраеньні баявых машын.

Дзьмітры Ўдод, здымак 2017 году
Дзьмітры Ўдод, здымак 2017 году

Міністэрства абароны выказала спачуваньні родным і блізкім загінулага салдата і паабяцала аказаць неабходную дапамогу.

Упраўленьне Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці завёў крымінальную справу паводле крымінальнага артыкула 463.2 «Парушэньне правіл абыходжаньня са зброяй», паведаміла ў сваім фэйсбуку афіцыйная прадстаўніца СК Юлія Ганчарова. Другая частка гэтага артыкула прадугледжвае пазбаўленьне волі на тэрмін на пяці гадоў. Ад вайскоўцаў камісію па расьсьледаваньню абставін і прычын здарэньня ўзначальвае намесьнік Мінабароны.

«Мне засталося 339 дзён» — загінулы салдат быў са шматдзетнай сям’і

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG