Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Belarus Security Blog ушанаваў міністра абароны БНР Кандратовіча


Кіпрыян Кандратовіч у чыне генэрал-лейтэнанта царскай арміі.
Кіпрыян Кандратовіч у чыне генэрал-лейтэнанта царскай арміі.

29 сакавіка ў Менску адкрылася IV міжнародная канфэрэнцыя памяці міністра абароны Беларускай Народнай Рэспублікі Кіпрыяна Кандратовіча.

Арганізатар канфэрэнцыі — аналітычны праект Belarus Security Blog. Сёлета яна прымеркаваная да 100-годзьдзя абвяшчэньня БНР.

Беларускія і замежныя экспэрты абмяркоўваюць сытуацыю на ўсходзе Беларусі, стратэгію бясьпекі краінаў праграмы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства», стан бясьпекі Беларусі, а таксама ўрокі выбараў у Расеі і Беларусі.

У канфэрэнцыі бяруць удзел экспэрты з Польшчы Ганна-Марыя Дынэр (PISM, Польскі інстытут міжнародных спраў) і Каміль Клысінскі (Цэнтар усходніх дасьледаваньняў); Яўген Магда, выканаўчы дырэктар Інстытуту ўсясьветнай палітыкі (Украіна); палітычны дарадца выбарчай кампаніі Ксеніі Сабчак Віталь Шкляраў з Расеі; палкоўнік Андрэй Каўрыг з Малдовы; беларуская экспэрты Андрэй Паротнікаў, Арсень Сівіцкі, Аляксандар Алесін, Сяргей Нікалюк, Алег Воўчак ды іншыя.

Кіпрыян Кандратовіч нарадзіўся 28 красавіка 1859 году ў вёсцы Зіневічы Лідзскага павету (цяпер Воранаўскі раён) у шляхецкай сям'і. Вучыўся ў Лідзкай павятовай дваранскай школе.

У 1875 годзе ў Вільні пачаў вайсковую службу. Удзельнічаў у расейска-японскай, Першай усясьветнай войнах. У 1910 годзе атрымаў чын так званага поўнага генэрала — генэрала ад інфантэрыі.

У 1917 годзе Кіпрыян Кандратовіч далучыўся да беларускага нацыянальнага руху. На зьезьдзе воінаў-беларусаў Заходняга фронту ён быў выбраны ў Цэнтральную беларускую вайсковую раду (ЦБВР). У 1918 годзе быў прызначаны міністрам абароны БНР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG