Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мінпрыроды расказалі, на колькі гадоў Беларусі хопіць запасаў калійнай солі


Belarus -- Mining accident at Belaruskali in Salihorsk, 10mar2018
Belarus -- Mining accident at Belaruskali in Salihorsk, 10mar2018

Беларусь найбольш багатая на солі: калійныя і каменныя. Пра гэта 28-га сакавіка расказаў журналістам намесьнік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Андрэй Хмель. Паводле яго, Беларусь не такая ўжо і бедная, як шмат хто думае, на карысныя выкапні.

Беларусь — адзін з сусьветных лідэраў у экспарце калійных угнаеньняў. Паводле Мінпрыроды, запасы калію складаюць 7 мільярдаў тон. А штогод «Беларуськалій» выдае на-гара каля 40 мільёнаў тон. Адсюль вынікае, што гэтага запасу нам хопіць на 175 гадоў.

Вядома, пры жаданьні колькасьць здабычы калійнай солі лёгка павялічыць, але тут на першае месца выходзіць эканамічная каньюнктура, адзначыў намесьнік міністра прыродных рэсурсаў.

Што тычыцца так званай каменнай солі, а рэальна той, што ўжываецца ў ежу, то становішча яшчэ лепшае. Нядрэнна справы і з нафтай: безумоўна, яе ў Беларусі, калі параўноўваць з Расеяй, значна меней, але адкрыцьцё новых запасаў штогод перавышае колькасьць нафты, якая выбіраецца зь зямлі.

Пошукі карысных выкапняў — справа дарагая

Паводле Андрэя Хмеля, пошук карысных выкапняў патрабуе двух рэчаў: грошай і новых тэхналёгій.

З гэтым, напрыклад, сутыкнуліся ў Стаўпецкім раёне, дзе шукаюць золата. Яно залягае тут, як расказаў супрацоўнік Міністэрства Васіль Колб, на глыбіні больш за 100 мэтраў. Пошукі, якія тут вядуцца, пакуль не дазваляюць зрабіць канчатковыя высновы, багатае гэтае месца на золата і плаціну ці не. Патрэбна дадатковае дасьледаваньне і рэсурсы. А пакуль гэты ўчастак знаходзіцца ў рангу «пэрспэктыўных».

У пошуку сродкаў былі спробы здаць некаторыя ўчасткі ў канцэсіі. Такія конкурсы пачалі праводзіцца з 2009 году, але яшчэ ніводнага разу яны не былі пасьпяховымі. Ня хоча займацца гэтай справай і прыватны бізнэс, хоць беларускае заканадаўства такой магчымасьці не забараняе.

Шукаем золата ў Судане

Беларускія спэцыялісты цяпер дапамагаюць шукаць золата ў Рэспубліцы Судан. Першы ўчастак, які ім прапанавалі для аналізу мясцовыя ўлады, аказаўся беспэрспэктыўным. Цяпер ідзе вывучэньне другога ўчастку. Тут чакаюць лепшага выніку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG