Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Людзі на мітынгу ў Кемераве патрабуюць ад уладаў праўды. ФОТА

Жыхары расейскага Кемерава выйшлі на стыхійны мітынг раніцай 27 сакавіка, патрабуючы ад уладаў расказаць праўду пра колькасьць загінулых падчас пажару ў тамтэйшым гандлёвым цэнтры. У сацыяльных сетках распаўсюджваецца інфармацыя аб тым, што ахвярамі трагедыі нібыта сталі некалькі сотняў чалавек.

На мітынгу людзі крычаць «забойцы» і «фашысты», пратэстуюць супраць карупцыі, некаторыя патрабуюць адстаўкі ўраду.

Раніцай 27 сакавіка прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыбыў у Кемерава і сустрэўся з групай грамадзян, якія ня вераць афіцыйнай інфармацыі. Расейскі прэзыдэнт запэўніў іх, што ня варта верыць непацьверджанай інфармацыі, якая распаўсюджваецца ў сацыяльных сетках. Пуцін, аднак, ня стаў сустракацца з пратэстоўцамі каля рэгіянальнай адміністрацыі.

XS
SM
MD
LG