МЗС Польшчы праінфармаваў пасла Расеі ў Варшаве Сяргея Андрэева пра сваё рашэньне па пытаньні высылкі расейскіх дыпляматаў, сьцьвярджае РИА Новости.
Раней стала вядома, што кіраўнік расейскай дыпмісіі быў выкліканы ў польскае МЗС.
«Рашэньне прынятае. Пра гэта праінфармуе польскі бок», — растлумачыў пасол журналістам, адказваючы на пытаньне аб тым, ці будуць высланы з Польшчы расейскія дыпляматы.
Польскае МЗС пра высылку дыпляматаў пакуль не паведамляла.
23 сакавіка Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы (ABW) затрымала падазраванага ў супрацы з расейскімі спэцслужбамі Марэка В. Пра гэта паведаміла польская тэлевізія. Інфармацыю пацьвердзіў прадстаўнік ABW.