Лінкі ўнівэрсальнага доступу

53 чалавекі загінулі ў выніку пажару ў расейскім Кемерава

абноўлена

Пажар у гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» ў Кемерава, Расея, 25 сакавіка 2018 году
Пажар у гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» ў Кемерава, Расея, 25 сакавіка 2018 году

Да 53 чалавек узрасла колькасьць загінулых пры пажары ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» ў расейскім горадзе Кемерава 25 сакавіка, паведамляе расейскае інфармацыйнае агенцтва ТАСС са спасылкай на дадзеныя апэратыўнага штабу.

Паводле дадзеных апэратыўнага штабу, пацярпелі яшчэ 48 чалавек,зь іх 12 чалавек шпіталізаваныя. 11 чалавек дасюль лічацца зьніклымі бязь вестак. Некалькі гадзінаў таму ратавальнікі паведамлялі пра 9 загінулых дзяцей.

Канчатковая прычына ўзгараньня дагэтуль невядомая, як і месца, дзе менавіта яно пачалося — паведамляецца, што гэта мог быць батутны пакой або калідор кінатэатра. Раней чыноўнікі паведамлялі, што хто-небудзь зь дзяцей мог выкарыстаць запальнічку.

У сеціве зьявілася відэа панікі ў пачатку пажару:

Улады рэгіёну паведамілі, што сваякам загінулых выплацяць кампэнсацыю.

Па факце пажару распачалі крымінальную справу, па справе затрымалі чатырох чалавек. Працягваецца расьсьледаваньне і пошукавыя работы, адкрытыя ачагі агню ўжо патушаныя.

Як паведамляе Tjournal, карыстальнікі Твітэру зьвярнулі ўвагу, што фэдэральныя каналы не распавядалі гледачам пра буйны пажары ў Кемерава. Праверка TJ паказала, што Першы канал прысьвяціў сюжэту адну навіну на тры хвіліны, «Россия 1» пачала экстраны эфір толькі ўначы, а НТВ асьвятляў сытуацыю навінамі на сайце.

Пажар у Кемерава названы адным зь сямі найбуйнейшых паводле колькасьці ахвяраў за апошнія дзесяцігодзьдзі ў Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG