Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым выклікана праблема з мабільнай сувязьзю ў цэнтры Менску 25 сакавіка


Падчас мітынгу-канцэрту ля Опэрнага тэатру ў Менску
Падчас мітынгу-канцэрту ля Опэрнага тэатру ў Менску

25 сакавіка ў Менску абанэнты мабільных апэратараў і журналісты наракалі на праблемы з сувязьзю каля Опэрнага тэатру, дзе адбываўся сьвяточны канцэрт да 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР, а таксама ў раёне плошчы Якуба Коласа, калі затрымлівалі патэнцыйных удзельнікаў шэсьця.

Карцінка онлайн-стрымаў зь месцаў падзеяў увесь час «завісала». Тыя, хто рушыў на канцэрт, не маглі адзін аднаму датэлефанавацца і нават даслаць смс-паведамленьне.

Хуткасьць мабільнага інтэрнэту ад апэратара velcom падчас канцэрту каля Опэрнага тэатру (зьлева) і за 500 мэтраў ад яго (справа)
Хуткасьць мабільнага інтэрнэту ад апэратара velcom падчас канцэрту каля Опэрнага тэатру (зьлева) і за 500 мэтраў ад яго (справа)

У прэсавых службах мабільных апэратараў сказалі, што ня могуць у выходны дзень апэратыўна прааналізаваць тэхнічнае пытаньне. Аднак, як лічыць былая супрацоўніца службы піяру аднаго з мабільных апэратараў, такое часьцяком здараецца, калі «разам зьбіраецца вялікая колькасьць людзей».

«Гэта стандартная праблема, якая ўзьнікае ва ўсіх апэратараў мабільнай сувязі падчас вялікага зграмаджэньня людзей, калі адначасова ўсе тэлефануюць, пішуць ці сядзяць у інтэрнэце. У такім выпадку перабоі сувязі амаль гарантаваныя. Такое адбываецца практычна заўсёды, нічога новага тут няма», — сказала Свабодзе суразмоўніца.

Аднак праваабаронцы ня выключаюць, што насамрэч праблемы паходзілі ад сілавікоў і спэцслужбаў, якія намагаліся сарваць асьвятленьне падзеяў у рэжыме онлайн — асабліва што тычыцца затрыманьняў апазыцыянэраў і выпадковых мінакоў.

Тэхнічны экспэрт, які пажадаў захаваць ананімнасьць, сказаў Свабодзе: калі праблемы з сувязьзю ў раёне Опэрнага тэатру можна было сьпісаць на вялікую колькасьць адначасовых карыстальнікаў мабільных прылад, якія «паклалі» сетку, то патлумачыць слабы мабільны сыгнал у журналістаў падчас прэвэнтыўных затрыманьняў апоўдні на плошчы Якуба Коласа цяжка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG